Еўропу заваліла снегам, а моцная завея паралізавала Маскву

У Еўропе ды Расіі трываюць моцныя снегапады, а ў Маскве праз завеі зламаныя сотні дрэваў ды ўжо загінуў адзін чалавек. 
Праз завеі ў Гішпаніі паліцыя закрыла 18 аўтамагістраляў. Яшчэ на амаль сотню дарог не пускаюць аўтамашыны, на колах якіх няма ланцугоў супраць галалёду. 

Зімовая непагадзь знянацку завітала і на Балканы. Найбольш крытычная сітуацыя ў Босніі. Усяго толькі за тры гадзіны там выпала па калена снегу. Дзесяткі населеных пунктаў засталіся без электрычнасці. 

У Маскве - таксама снежны калапс. Парывы ветру настолькі моцныя, што ўжо зламалі 360 дрэваў. Адзін чалавек загінуў. Яшчэ пяцёра - шпіталізаваныя. Дзесяткі авіярэйсаў скасаваныя, сотні — адкладзеныя. Больш за пяць тысяч людзей застаюцца без святла.

Згодна метэаролагам, такога не было яшчэ за ўсю гісторыю назіранняў у рэгіёне. 


ТСН


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: