Ва Украіне ратавалі «чалавека-павука», які караскаўся на панэльны дом (ФОТА)
Выпадак адбыўся у Сумах: чалавек пад уздзеяннем наркотыкаў поўз паміж гаўбцамі з 9-га паверху, перадае ТСН.
![2ad33d3c13c49306278238d88ead84d0.jpeg 2ad33d3c13c49306278238d88ead84d0.jpeg](/img/v1/images/2ad33d3c13c49306278238d88ead84d0.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пра мужчыну, які спускаецца з дзевятага паверху шматпавярховіка паміж гаўбцамі, патрульным паведамілі жыхары шматпавярховіка. На момант, калі паліцыя была на месцы, ён быў на ўзрозні пятага паверху. Патрульныя забеглі ў адпаведную вышыні кватэру і зацягнулі яго ўсярэдзіну.
Паліцыі ён сазнаўся, што пасля ўжывання наркотыкаў наўпрост страціў арыентацыю ў прасторы...
Паліцыянты пазначлі ў «чалавеку-павуку» 30-гадовага каханка-няўдаху. Акурат яго нядаўна здымалі з 15-мятровай бярозы. Туды яго загнаў раззлаваны муж жанчыны, з якой экстрэмал папярэдне бавіў час.
У гісторыі з гаўбцамі цікавы і той факт, што мужчына караскаўся пры мінусавой тэмпературы з голымі рукамі.