Facebook паведаміў пра смерць Цукерберга

Сацыяльная сетка Facebook памылкова паведаміла пра смерць некалькіх сотняў сваіх карыстальнікаў.Тэхнічны збой закрануў нават заснавальніка соцсеткі Марка Цукерберга, на асабістай старонцы якога таксама з'явілася паведамленне з пазнакай, што ўладальнік акаўнта нядаўна памёр.

_92410371_gettyimages_586113560.jpg


Пазней гэтым людзям давялося пісаць паведамленні з тлумачэннямі, што інфармацыя пра іх смерці  памылковая.
Кіраўніцтва сацыяльнай сеткі папрасіла прабачэння за памылку. "Нам вельмі шкада, што гэта адбылося. Гэта была жудасная памылка, яна ўжо выпраўленая", — заявіў прадстаўнік рэсурсу.
"Гэта быў настолькі цяжкі тыдзень для Амерыкі, што "Фэйсбук" вырашыў, што мы памерлі", — напісаў з гэтай нагоды адзін з карыстальнікаў, маючы на ўвазе ​​выбары прэзідэнта ЗША.
Facebook — найбуйнейшая сацыяльная сетка ў свеце. Яе месячная аўдыторыя перавышае 1,7 млрд
карыстальнікаў.
Паводле BBC