Фэйсбук уводзіць у Германіі сістэму барацьбы з фэйкавымі навінамі

Навіны з ненадзейных крыніц будуць пазначацца спецыяльным знакам. З цягам часу гэтая сістэма запрацуе і ў іншых краінах.

Pixabay

Pixabay

У нямецкім Фэйсбуку з'явяцца спецыяльныя механізмы для барацьбы з фальшывымі навінамі, паведаміла адміністрацыя сацыяльнай сеткі.
Паводле заявы кампаніі, нямецкім карыстальнікам сеткі стане прасцей паведамляць пра тое, што тая ці іншая навіна, на іх думку, не адпавядае рэчаіснасці, піша  zautra.by са спасылкай на ВВС.
Кампанія Facebook паведаміла таксама, што праверкай навін зоймецца іншая арганізацыя, спецыяльна для гэтага нанятая. Над праверкамі фактаў сумесна з Facebook будуць працаваць тэлеканал ABC News, агенцтва Ассашыэйтэд Прэсс, парталы FactCheck.org, Politifact і Snopes. Магчыма, гэты спіс будзе пашыраны.
Ненадзейныя навіны будуць пазначацца спецыяльным знакам, як спрэчныя.
Чакаецца, што новы механізм пачне працу ў Германіі ў бліжэйшыя тыдні, а з часам аналагічныя меры будуць прыняты ў іншых краінах.
У верасні гэтага года ў Германіі пройдуць выбары. Многія нямецкія палітыкі асцерагаюцца, што перад выбарамі ў сацыяльных сетках з'явіцца мноства ілжывай інфармацыі.
Міністэрства юстыцыі краіны неаднаразова нагадвала сацыяльнай сетцы, што заканадаўства аб распаўсюдзе паклёпу ў Германіі стражэй, чым у ЗША.
Нямецкія СМІ паведамілі пра законапраект, які прадугледжвае ўвядзенне штрафаў для сацыяльных сетак, якія не знішчылі фэйкавыя навіны.
Многія нямецкія палітыкі асцерагаюцца, што расейскія хакеры могуць паспрабаваць умяшацца ў ход выбарчай кампаніі і самі выбары ў краіне.
Здаецца, што летась кампанію Facebook ўзгадвалі часцей, чым іншых, што, вядома, звязана з купляй беларускага стартапа MSQRD, якая дапоўніла лік паспяховых здзелак беларускіх стартапаў з ключавымі гульцамі сусветнай ІТ-індустрыі. Адным з першых стартапов ў Беларусі стала кампанія Viaden, заснаваная Віктарам Пракапеням.