У Германіі дазволілі медыцынскае ўжыванне марыхуаны

Ужыванне марыхуаны дазволілі ў медыцынскіх мэтах. Законапраект аб гэтым прыняў Бундэстаг.

45_3.jpg

Згодна з дакументам, атрымаць марыхуану па рэцэпце змогуць людзі, якія пакутуюць на анкалагічныя і неўралагічныя захворванні, для зняцця болю. Адзначаецца, што лекары будуць выпісваць наркотык толькі ў выпадку, калі ніякія іншыя прэпараты пацыенту не падыдуць. Набыць яе можна будзе ў аптэках, а страхавыя кампаніі будуць кампенсаваць усе выдаткі прыватных асоб.
Для арганізацыі легальнага абароту наркатычнага сродку будзе створанае дзяржаўнае агенцтва па кантролі за распаўсюджваннем лекавай марыхуаны. Гэтая інстанцыя будзе выдаваць дазволы прадпрыемствам на вырошчванне канопляў, а таксама закупляць прадукцыю, у тым ліку і за мяжой.
Паводле Нашай Нівы