Festa della Repubblica! З Днём Рэспублікі, Італія!
Cёння Італія адзначае сямдзесят першы Дзень Рэспублікі — Festa della Repubblica.
Фота it.blastingnews.com
У Рыме па праспекце Імператарскіх форумаў ад Калізея да падножжа
Капітолія пройдуць святочныя калоны. У небе над цэнтрам Вечнага горада
будуць пралятаць найноўшыя знішчальнікі "Еврафайтер", распыляючы ў
паветры колеры нацыянальнага сцяга Італіі.
У цяжкі пасляваенны час, 2 чэрвеня 1946 года, амаль усе грамадзяне Італіі
прыйшлі на рэферэндум, каб вызначыцца, якім будзе дзяржаўны лад краіны, і
выбраць паміж манархіяй, скампраметаванай супрацоўніцтвам з фашыстамі,
ці новай свабоднай і дэмакратычный дзяржавай.
Адначасова адбываліся першыя пасля звяржэння Мусаліні выбары ва Устаноўчы сход. І рэферэндум, і выбары былі адметны тым, што ўпершыню ўдзел у іх змаглі ўзяць жанчыны. Яўка на рэферэндум была беспрэцэндэнтнай — 90%. У выніку большасць грамадзян аддалі свае галасы за рэспубліканскую форму праўлення: 54.3% супраць 45.7% тых, хто падтрымаў манархію.
Вынік рэферэндуму паказаў, наколькі тады было падзелена італьянскае грамадства. За манархію галасавалі ў асноўным у цэнтры і на поўдні Італіі, а рэспубліку падтрымлівалі больш на поўначы краіны. У сувязі з гэтым расколам шлях да новага дэмакратычнага парадку быў вельмі складаным і суправаджаўся крывавымі сутыкненнямі.
Такім чынам, у краіне была скасаваная манархія і абвешчана рэспубліка. Кароль Умберта ІІ быў звергнуты і разам з іншымі прадстаўнікамі каралеўскай сям'і быў адпраўлены ў выгнанне. Доўгі час ім было забаронена нават ступаць на італьянскую зямлю, пакуль у 2002 годдзе парламент не скасаваў гэтую забарону.
Дзяржаўным святам 2 чэрвеня стала ў лістападзе 2000 года, калі прэзідэнт Італіі падпісаў адпаведны закон.
Афіцыйным мерапрыемствам свята з'яўляецца ваенны парад. Першы парад адбыўся ў Рыме ў 1948 годдзе. Шэсце праходзіла па праспекце Імператарскіх форумаў ад Калізея да падножжа Капітолія. Гэтая пляцоўка была ўзбудаваная ў 30-я гады па распараджэнні Мусаліні спецыяльна для дэманстрацыі ваеннай моцы італьянскай дзяржавы. Пасля таго, як Італія ўвайшла ў NATO, парады сталі праходзіць і ў іншых буйных гарадах краіны.
Зараз у парадах бяруць удзел вайскоўцы ўсіх падраздзяленяў узброенных сіл Італіі: ВПС, ВМС, сухапутныя войскі, у тым ліку элітная група барсельераў, карабінеры, супрацоўнікі Фінансавай гвардыі, лясная паліцыя, ратавальнікі, медсёстры Чырвонага крыжа.
Завяршае шэсце зводная кавалерыя прэзідэнцкага палка, якую штогод суправаджае своеасаблівы талісман — маленькі собачка. У небе над цэнтрам Рыма кружаць легендарныя знішчальнікі «Еўрафайтэр», якія распыляюць ў паветры колеры нацыянальнага сцяга Італіі.
«Новы час» віншуе Амбасаду Італіі ў Беларусі з Днём Рэспублікі!