Філіпіны прыгразілі выйсці з ААН
Прэзідэнт Філіпін Радрыга Дуцертэ заявіў, што краіна можа пакінуць Арганізацыю Аб'яднаных Нацый праз крытыку забойстваў, якія здзяйсняюцца ў рамках барацьбы з наркагандлярамі. Пра гэта паведамляе Reuters.
Дуцертэ заявіў, што Філіпіны могуць звярнуцца да Кітаю і іншых краінаў рэгіёну з прапановай стварыць новую арганізацыю, альтэрнатыўную ААН.
«Можа быць, нам проста трэба вырашыць аддзяліцца ад Аб'яднаных Нацый? Чаму мы павінны слухаць гэтае трызненне?», — сказаў кіраўнік Філіпін.
Эксперты ААН у галіне правоў чалавека 18 жніўня апублікавалі даклад, у якім асуджаліся метады філіпінскіх уладаў у барацьбе з нарказлачыннасцю. У прыватнасці, у дакладзе паведамлялася пра факты пакаранняў смерцю падазраваных у наркагандлі, у дачыненні да якіх не было праведзена судовае разбіральніцтва.
Дуцертэ займае пасаду прэзідэнта Філіпін з траўня. Ён вядомы крайняй жорсткасцю ў адносінах да наркотыкаў: у прыватнасці, прэзідэнт мае намер вярнуць для наркагандляроў смяротнае пакаранне, якое не прымяняецца зараз у краіне.
Паводле slon.ru