Упершыню міратворцы АДКБ на вучэннях у Беларусі атрымаюць мандат ААН

Упершыню міратворцы Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы на вучэннях у Беларусі атрымаюць мандат Савета бяспекі ААН. І будуць дзейнічаць «у крызісным рэгіёне ва ўзаемадзеянні з місіяй ААН».

Сімволіка АДКБ

Сімволіка АДКБ


Пра гэта паведамляе РІА "Новости" са спасылкай на сакратарыят арганізацыі. Вучэнні міратворчых сілаў АДКБ пад назвай «Непарушнае братэрства — 2016» пройдуць у Баранавіцкім раёне на Абуз-Лясноўскім ваенным палігоне з 23 да 27 жніўня.
Адзначаецца, што падчас вучэнняў будуць адпрацоўвацца нейкія «карысныя навацыі, якія адлюстроўваюць абноўленыя спосабы выканання міратворчых задач у ходзе правядзення сучасных комплексных аперацый па падтрыманні міру». Вядома, што пад Баранавічамі збяруцца больш за тысячу вайскоўцаў-міратворцаў са складу узброеных сілаў, унутраных войскаў і паліцыі (міліцыі) краін-удзельніц АДКБ (Беларусі, Расіі, Казахстана, Кыргызстана, Арменіі і Таджыкістана), больш за 500 адзінак авіяцыйнай, аўтамабільнай і бронетанкавай тэхнікі
Паводле «Еўрарадыё»