ФРГ. Бундэстагу — жаночую квоту!

У гэтым годзе Германія адзначае гістарычную дату. Роўна сто гадоў таму, у 1919 годзе ў парламент краіны ўпершыню была абраная жанчына.

graphic_68871_960_720.jpg

Шэраг левых партый прапануюць адзначыць гэты юбілей незвычайным спосабам — увесці ў Бундэстагу жаночую квоту, якая будзе складаць 50 працэнтаў. 

Сёння ў нямецкім парламенце 31 працэнт жанчын-дэпутатаў, што, на думку прыхільнікаў рэформы, з’яўляецца ганьбай. Правыя партыі больш асцярожна ставяцца да ідэі, аднак 15 лютага даслалі сваіх прадстаўнікоў на першую сустрэчу, падчас якой абмяркоўвалі магчымы закон аб жаночай квоце. 

Хутчэй за ўсё, лёс закона вызначыць эксперымент у зямлі Брандэнбург. Мясцовы зямельны парламент напрыканцы студзеня прыняў закон пра тое, што ў кожнай фракцыі, пачынаючы з парламента наступнага склікання, павінен быць гендарны парытэт. 

Але на шляху да прыняцця закона існуе незвычайная перашкода. Цяпер у ФРГ гучаць галасы прызнаць трансгендараў асобным, трэцім полам. Атрымліваецца, што трансгендары могуць запатрабаваць сабе таксама парламенцкую квоту.

Паводле нямецкай прэсы