ФРГ. Футбол трэба забараніць?
У Германіі незвычайныя дэбаты вакол прапановы забароны футболу.

Фота з сайта sport.bigmir.net
З такой ініцыятывай выступіў вядомы нямецкі рэп-музыка Сэмі Дэлюкс.
Прычына для забароны гучыць вельмі экстравагантна. Аказваецца, гульня з мячом спрыяе росту ў грамадстве расізму і сацыяльнай палярызацыі.
Аўтар праекта наступным чынам тлумачыць сваю думку: «Футбольны заўзятар ніколі не будзе ўспрымаць заўзятара іншага клуба як роўнага. Паводле такой жа логікі будуецца светапогляд расіста».
Калі верыць музыку, папулярнасць футбола ў Германіі з’яўляецца галоўнай прычынай росту папулярнасці правых папулістаў. Акрамя таго, у футбола ёсць нейкая індульгенцыя. Калі на нейкім матчы адбудзецца бойка паміж фанатамі, нікому ў галаву не прыйдзе патрабаваць забароны футболу. Калі падчас рэп-канцэртаў б’юцца слухачы, у прэсе абавязкова будуць гучаць заклікі забараніць рэп як «антыграмадскую музыку».
Пакуль прапанова пра забарону футбола выклікала сярод немцаў выключна агрэсіўную рэакцыю. А самая папулярная ў краіне газета «Bild» наогул назвала ідэю музыкі праявай «прыдуркаватасці».
Паводле нямецкай прэсы