Сакрэт самага знакамітага яйка з Інстаграма раскрыты

Яйка з Інстаграма, якое сабрало рэкордную колькасць лайкаў, было рэкламай Супербола, піша Еўрарадыё.

euroradio.fm


euroradio.fm

2 лютага ў ананімным акаунце выклалі пятае фота з яйкам, якое цяпер нагадвае мяч для амерыканскага футбола.


Раней яйка было цэлым, потым пачало трэскацца, нібыта з яго мусіла нешта вылупіцца.
З новай публікацыі вынікае, што такім чынам адбывалася раскрутка стрымінгавай пляцоўкі Hulu, на якой будуць адбывацца трансляцыі Супербоула. Папулярная ў ЗША спартовая падзея распачнецца 3 лютага. Звычайна падчас трансляцыяў спаборніцтваў па амерыканскім футболе паказваюць найдаражэйшую рэкламу.