Хакеры ўзламалі твітэр-акаўнт дырэктара Twitter
Хакеры ўзламалі акаўнт выканаўчага дырэктара Twitter Джэка
Дорсі. Злаўмыснікі публікавалі ад ягонага імя абразлівыя расісцкія
заявы.
![twitter_292994_960_720.jpg twitter_292994_960_720.jpg](/img/v1/images/twitter_292994_960_720.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Публікацыя гэтых паведамленняў працягнулася каля 15 хвілін. Пасля адміністрацыя сервісу вярнула кантроль уладальніка за ягоным акаўнтам.
Кампанія Twitter заявіла, што інцыдзент стаў магчымым з-за дзіркі ў сістэме бяспекі неназванага аператара мабільнай сувязі. У мікраблога Дорсі налічваецца больш за 4 млн падпісчыкаў.
Адказнасць за атаку ўсклала на сябе група, якая называе сябе Chuckling Squad (англ. «Атрад, які хіхікае»). Меркавана, хакеры атрымалі доступ да акаўнта Дорсі метадам падмены SIM-карты.
Паводле TUT.BY