ЗША будуць падтрымліваць права Украіны на Крым
У сталіцы Польшчы Варшаве ў нядзелю адбылася сустрэча прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага з віцэ-прэзідэнтам ЗША Майкам Пенсам, паведамляе Радыё Свабода.
![Майк Пэнс Майк Пэнс](/img/v1/images/w720h405fill_4.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Майк Пэнс
Перад пачаткам сустрэчы Пенс заявіў, што Злучаныя Штаты «працягнуць падтрымліваць народ Украіны ў пытаннях бяспекі і тэрытарыяльнай цэласнасці, уключаючы законнае права Украіны на Крым».
Абодва палітыкі раней прынялі ўдзел у мерапрыемствах у сувязі з 80-й гадавінай пачатку Другой сусветнай вайны, якія праходзяць у Польшчы.
Чакалася, што ў Варшаву прыедзе прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. Была запланаваная яго сустрэча з прэзідэнтам — першая пасля перамогі Уладзіміра Зяленскага на выбарах. Трамп, аднак, адмяніў візіт з прычыны набліжэння да ўзбярэжжа Флорыды ўрагану «Дорыян».