Гардона дэпартуюць з Грузіі. Імаверна, праз падтрымку Саакашвілі

Украінскага журналіста, заснавальніка інтэрнэт-выдання "Гордон" Дзмітрыя Гардона дэпартуюць з Грузіі. Як паведаміў журналіст рэдакцыі "Гардон", раніцай ён прыляцеў у Тбілісі з Кіева, але так і не атрымаў дазвол на ўезд у краіну.

93_tn_2.jpg


"Гадзіну таму прыляцеў у Тбілісі і ўвесь гэты час чакаў на пашпартным кантролі штамп у пашпарце. Толькі што мне афіцыйна абвясцілі, што ўезд у Грузію мне забаронены. Прычын не назвалі. Адназначна звязваю гэта з тым, што напярэдадні МЗС Украіны звярнуўся ў МЗС Грузіі з просьбай арганізаваць маё наведванне ў турме Руставі [былога прэзідэнта Грузіі, кіраўніка Выканаўчага камітэта рэформаў Украіны] Міхаіла Саакашвілі", — напісаў ён пазней у Instagram.
Журналіст назваў тое, што адбылося "міжнародным скандалам і ганьбай для грузінскіх уладаў".
Гардон паведаміў, што цяпер вылятае ў Кіеў на тым жа самалёце, на якім прыляцеў у Тбілісі.