Міхаіл Саакашвілі пагадзіўся на лячэнне і супрацоўніцтва з лекарамі
Былы прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі пагадзіўся на лячэнне, паведаміў яго адвакат Дзіта Сазаглішвілі.

«Праблемы камунікацыі з Міхаілам Саакашвілі вырашаныя, таму
Саакашвілі спыніў крайнюю форму пратэсту — адмову ад лячэння, аналізаў, тэстаў
і гэтак далей», — сказаў Сазаглішвілі.
Пра гэта ён заявіў пасля сустрэчы з палітыкам у турме ў
Руставі.
«Нам далі магчымасць размаўляць такім чынам, каб Служба
дзяржаўнай бяспекі не магла запісаць размову паміж намі. У выніку Саакашвілі
перастаў актывізаваць свой пратэст — адмаўляцца ад лячэння», — дадаў адвакат.
Паводле яго словаў, Саакашвілі чарговы раз выказаў павагу да
лекараў і гатовы працягваць супрацоўніцтва з медыкамі.
Раней упаўнаважаная Вярхоўнай Рады Украіны ў правах чалавека
Людміла Дзянісава паведаміла, што Міхаіл Саакашвілі адмовіўся ад любой медычнай
дапамогі.
Былы прэзідэнт быў затрыманы 1 кастрычніка ў Тбілісі пасля
таго, як таемна прыбыў у Грузію з Украіны. Саакашвілі лічыць сябе палітвязнем
і пасля арышту на знак пратэсту абвясціў галадоўку.
У Грузіі Саакашвілі прысудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі за памілаваньне былых чыноўнікаў МУС, асуджаных за забойства Сандра Гіргуліані, і да шасці гадоў турмы за збіццё былога дэпутата Валерыя Гелашвілі. У грузінскай пракуратуры таксама ёсць пытанні наконт незаконнага перасячэння мяжы Саакашвілі.
Міхаіл Саакашвілі лічыць абвінавачваньні супраць яго сфабрыкаванымі.
Паводле «Свабоды».