Генеральны сакратар ААН заклікаў улады Беларусі неадкладна пачаць дыялог з народам
Крызіс у Беларусі можа быць вырашыны беларусамі толькі з дапамогай шырокага дыялогу — ён павінен пачацца неадкладна. Пра гэта гаворыцца ў заяве генеральнага сакратара ААН Антоніу Гутэрэш, сказаў ягоны афіцыйны прадстаўнік Стэфан Дзюжарык у пятніцу, 11 верасня.
"Генеральны сакратар падкрэслівае, што цяперашні крызіс можа быць вырашаны беларускім народам толькі з дапамогай шырокага, інклюзіўнага дыялогу, які павінен пачацца неадкладна ў інтарэсах стабільнасці», – заявіў Дзюжарык.
Паводле яго слоў, Гутэрэш занепакоены паведамленнямі аб тактыцы запалохвання грамадзянскай супольнасці, СМІ і прадстаўнікоў апазіцыі.
"Генеральны сакратар заклікае ўлады ўстрымлівацца ад прымянення сілы супраць тых, хто ўдзельнічае ў мірных сходах, і забяспечыць поўнае расследаванне і разгляд заяў аб катаваннях і іншых выпадках жорсткага абыходжання з людзьмі, якія ўтрымліваюцца пад вартай", — дадаў Дзюжарык.
Нагадаем, улады ЕЗ і ЗША ўзгадняюць "адрасныя санкцыі" супраць Беларусі. Намеснік дзяржсакратара ЗША Стывен Бігэн заявіў, што яны "павінны стаць ясным сігналам для тых, хто спрыяе гвалту ў Беларусі".
Нагадаем, Латвія, Літва і Эстонія ўжо ўключылі ў санкцыйны спіс 30 грамадзян Беларусі, сярод якіх таксама знаходзіцца Аляксандр Лукашэнка.
Паводле telegraf.by