Генпракуратура Украіны выклікала Парашэнку на допыт

Генпракуратура Украіны выклікала на допыт прэзідэнта краіны Пятра Парашэнку, ён дасць паказанні па справе Майдану.

par160810_43zgr.jpg


Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на генпракурора Юрыя Луцэнка.Паводле яго слоў, Парашэнка прыйдзе на допыт пасля таго, як вернецца з ЗША, дзе бярэ ўдзел у сесіі Генасамблеі ААН.
Парашэнка павінен даць паказанні па справе аб падзеях на Майдане ў Кіеве ў 2013 і 2014 гадах. У той час ён быў дэпутатам Вярхоўнай Рады.
Акрамя Парашэнкі паказанні па гэтай справе таксама далі мэр Кіева Віталь Клічко, прэм'ер-міністр Арсень Яцанюк, міністр унутраных спраў Арсен Авакаў і сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Аляксандр Турчынаў.
Паводле «Нашай Нівы»