Германія дэпартавала першую групу афганскіх мігрантаў

Самалёт з Германіі з 50 дэпартаванымі афганскімі бежанцамі прыбыў у Кабул.

Ілюстрацыйны здымак

Ілюстрацыйны здымак


Гэта першая група афганцаў, высланная на радзіму, пасля таго як улады Германіі адмовілі ім у прадастаўленні прытулку, піша ВВС.

Дамоўленасць аб прымусовым вяртанні мігрантаў была дасягнутая паміж уладамі Германіі і Афганістана ў кастрычніку гэтага года.
Праціўнікі дэпартацыі заяўлялі, што афганцам на радзіме пагражае небяспека.
У 2015 годзе ў Германію нелегальна ці напаўлегальна праніклі каля мільёна мігрантаў — пераважна грамадзяне Сірыі, Ірака і Афганістана.
Па ацэнцы міністэрства ўнутраных спраў краіны, цяпер у Германіі знаходзяцца каля 250 тысяч афганцаў.
У лістападзе нямецкія СМІ паведамілі, што ўрад плануе выслаць з краіны каля 12 тысяч афганцаў.
Паводле «Нашай Нівы»