Германія. Галоўны вораг мовы года
Саюз нямецкай мовы падвёў вынікі незвычайнага конкурсу — галоўны вораг мовы года.
У гэтым годзе нечакана
пераможцам аказалася кіраўніцтва Футбольнага саюза Германіі (DFB). Паводле
абаронцаў мовы Шылера і Гётэ, футбольныя функцыянеры ўвесь час пазбаўляюць мясцовы
футбольны свет ад нямецкіх слоў на карысць англійскай лексікі.
Кульмінацыяй англійскай асіміляцыі футболу, на іх думку, стаў мінулы Чэмпіянат свету ў Расіі, дзе нямецкія футбалісты гулялі ў майках з надпісам Germany — англійская назва Германіі. Акрамя таго, DFB зрабіла дэвізам зборнай англамоўны лозунг: «Best never rest».
Як лічаць абаронцы нямецкай мовы, DFB павінна браць прыклад з харвацкіх калегаў. Тыя дамагліся, каб на форме зборнай Харватыі было напісана Hrvatska — арыгінальная назва Харватыі.
Функцыянеры DFB у сваю чаргу адхілілі абвінавачванні, спасылаючыся на тое, што англійскія словы на футболках нямецкай зборнай былі патрабаваннем спонсараў Футбольнага саюзу.
Паводле нямецкай прэсы