Беларускае дзіця адкрые матч БАТЭ -«Чэлсі»
Юны футбаліст з Беларусі вынесе мяч на поле, даўшы старт адной з галоўных спартыўных падзей восені — матчу паміж барысаўскім БАТЭ і лонданскім "Чэлсі", які адбудзецца 8 лістапада.
Стаць юным арбітрам KIA і адкрыць матч Лігі Еўропы зможа дзіця ад 8 да 12 гадоў, захопленае футболам. Як адзначаюць арганізатары, спартыўныя дасягненні будуць не такія важныя пры выбары "арбітра" — яны шукаюць самага мэтанакіраванага юнага спартсмена. У заяўцы на kiateam.by трэба распавесці пра тое, што ён робіць або пераадольвае, каб займацца любімай спортам. Анкеты ад дзяцей і бацькоў прымаюць да 17 кастрычніка ўключна.
Сёлета кампанія KIA Motors стала афіцыйным партнёрам Лігі Еўропы УЕФА — аднаго з самых прэстыжных футбольных турніраў. Адным з кірункаў супрацоўніцтва стане праект "Юный арбітр", які дазволіць юным аматарам футбола з усяго свету вынесці на поле афіцыйныя мячы турніру. Магчымасць выйсці на поле Лігі Еўропы з зоркамі сусветнага футбола ўпершыню з'явіцца і ў беларускага дзіцяці — 8 лістапада падчас хатняга матчу БАТЭ з "Чэлсі".
— Матч на "Барысаў-Арэне" стане першым прыездам "Чэлсі" ў Беларусь і рэдкай магчымасцю для тысячы беларускіх заўзятараў убачыць гульню шасціразовага чэмпіёна Англіі і аднаго з самых тытулаваных у свеце клубаў, — распавядае Вольга Сікорская, начальнік аддзела маркетынгу KIA ў Беларусі. — Мы разумеем усю ўнікальнасць гэтага моманту і таму прапануем менавіта беларускаму юнаму прыхільніку футбола адкрыць легендарны матч. Запоўніць анкету на сайце kiateam.by і ўпісаць імя дзіцяці ў гісторыю беларускага футбола можна з 11 па 17 кастрычніка ўключна.
Для таго, каб патрапіць на поле да каманды, у якой гуляюць легендарныя Сеск Фабрэгас і Эдэн Азар, беларускім сем'ям у анкеце трэба распавесці, што робіць ці пераадольвае дзіця, каб займацца любімым спортам. Гэта могуць быць штодзённыя трэніроўкі, паездкі праз увесь горад у спартыўную школу або рэгулярныя пад'ёмы ў шэсць раніцы. Арганізатары хочуць знайсці дзіцяці, якое літаральна жыве футболам — і для гэтага дапоўнілі анкету нават пытаннямі па тэорыі. Імя юнага арбітра назавуць 22 кастрычніка. Яго абярэ пераможца Лігі чэмпіёнаў УЕФА Аляксандр Глеб і галоўны трэнер ФК БАТЭ Аляксей Бага.