Германія рыхтуе Плана Маршала для Афрыкі
Германія заклікала іншыя развітыя краіны далучыцца да плана па падтрымцы эканомікі Афрыкі, што павінна замарудзіць прыток афрыканскіх мігрантаў у Еўропу.

JASON FLORIO/MOAS/REUTERS
Міністр
эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця Германіі Герд Мюлер распавёў
журналістам, што Германія ў бліжэйшыя тыдні прадставіць падрабязнасці так
званага "Плана Маршала для Афрыкі".
Назва
плана — гістарычная адсылка да праграмы дапамогі ЗША, якая спрыяла аднаўленню
Еўропы пасля Другой сусветнай вайны.
"Калі
моладзь у Афрыцы не можа знайсці працу або забяспечыць сваю будучыню ў сваіх
уласных краінах, мільёны будуць прыязджаць у Еўропу", — заявіў Мюлер.
Па
дадзеных Міжнароднай арганізацыі па міграцыі (спецыялізаваная ўстанова ААН, дзе
Расія — дзяржава-назіральнік), у гэтым годзе амаль 160 тысяч чалавек перасеклі
Міжземнае мора на шляху з Афрыкі ў Італію, каля чатырох тысяч чалавек загінулі
падчас спробаў трапіць у Еўропу.
Большасць
прыбылі ў Еўропу мігрантаў імкнецца патрапіць у Германію.
Паводле ВВС