Дэманстрацыя курдаў і алевітаў у Кёльне сабрала 10 тысяч чалавек

У Кёльне у палітычнай акцыі супраць палітыкі Эрдагана, рэпрэсій у Турцыі і бяздзейнасці ЕС прынялі ўдзел 10 тысяч курдаў і алевітаў.

Дэманстрацыя курдаў у Кёльне (фота з архіва)

Дэманстрацыя курдаў у Кёльне (фота з архіва)

У Кёльне 10 тысяч курдаў і алевітаў выйшлі ў суботу, 12 лістапада, на палітычную акцыю супраць палітыкі прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана.

На думку дэманстрантаў, у той час, як у Турцыі будуецца дыктатура, ні Германія, ні Еўрапейскі саюз не прымаюць адпаведных палітычных рашэнняў. Некаторыя ўдзельнікі прыйшлі на акцыю з выявамі лідара Працоўнай партыі Курдыстана (РПК) Аджалана, які адбывае зняволенне ў турэцкай турме.

Дэманстрацыі як прыхільнікаў, так і праціўнікаў Эрдагана праводзяцца ў Кёльне рэгулярна і набіраюць да 30 тысяч удзельнікаў. Напрыклад, у суботу, 5 лістапада, каля 6500 курдаў пратэставалі супраць затрымання курдскіх палітыкаў у Турцыі.

Рэпрэсіі супраць курдскай меншасці і апазіцыі сталі больш жорсткімі ў Турцыі пасля няўдалай спробы путчу 15 ліпеня. Пасля падаўлення перавароту ўлады ўвялі ў краіне рэжым надзвычайнага становішча тэрмінам на тры месяцы. У кастрычніку рэжым надзвычайнага здарэння быў падоўжаны да сярэдзіны студзеня.

Па палітычных матывах было арыштавана 35 000 чалавек. Да рэлігійнай супольнасці алевітаў, па розных звестках, належаць ад 10 да 30 адсоткаў насельніцтва Турцыі.

Паводле www.dw.com