Мытныя ведамствы Беларусі і Турцыі дамовіліся аб спрашчэнні мытных фармальнасцяў

Міжурадавае беларуска-турэцкае пагадненне аб сістэме спрыяння ўзаемнаму гандлю падпісана 11 лістапада ў Мінску ў рамках візіту прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана.

Сустрэча А. Лукашэнкі і Т. Эрдагана

Сустрэча А. Лукашэнкі і Т. Эрдагана


Дакумент падпісалі старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Юрый Сянько і міністр па мытні і гандлі Турцыі Бюлент Цюфенкджы.
Як паведамляе прэс-служба ДМК, у адпаведнасці з пагадненнем мытныя органы дзвюх дзяржаў будуць абменьвацца дакладнай інфармацыяй аб перамяшчэнні тавараў і транспартных сродкаў.
Гэтым нарматыўным актам прадугледжваецца спрашчэнне мытных фармальнасцяў з мэтай скарачэння часу афармлення тавараў на мяжы.
Мытныя службы Беларусі і Турцыі арганізуюць правядзенне пілотнага праекта працягласцю ў шэсць месяцаў з даты ўваходжання дакумента ў сілу.
Пагадненне накіравана на актывізацыю ўзаемнага тавараабароту і стварэнне дадатковых канкурэнтных пераваг суб`ектам гаспадарання дзвюх краін, удакладняе прэс-служба ДМК.
Паводле БелаПАН