Турэцкія афіцэры NАТO папрасілі палітычнага прытулку ў Германіі
Некалькі турэцкіх афіцэраў, якія базуюцца на ваеннай базе НАТА «Рамштайн» на паўднёвым захадзе Германіі, папрасілі прытулку ў гэтай краіне.
Улады федэральнай зямлі Рэйнланд-Пфальц, дзе знаходзіцца авіябаза, не ўдакладнілі, аб якой менавіта колькасці вайскоўцаў ідзе гаворка.
З ліпеня, калі ў Анкары адбылася няўдалая спроба ваеннага перавароту, турэцкія ўлады арыштавалі тысячы вайскоўцаў.
Нямецкія ўлады не раз выказвалі занепакоенасць у сувязі з масавымі затрыманнямі ў Турцыі, з прычыны чаго адносіны дзвюх саюзнікаў па NАТO некалькі пагоршыліся.
За ўвесь час пасля няўдалага путчу са сваіх пасадаў былі звольненыя, або адхіленыя каля 110 тысяч чалавек, 37 тысяч — арыштаваныя.
Паводле BBC