Гіганцкую скульптуру Ісуса Хрыста ўсталююць у Пецярбургу

У горадзе ў хуткім часе з'явіцца новы культурны аб'ект — 33-метровая скульптура Ісуса Хрыста, аўтарам якой выступіў даволі вядомы Зураб Цэрэтэлі.



v800_27423228_isuslishboa.jpg

 Гіганцкую скульптуру Ісуса Хрыста усталююць у Пецярбургу

Новая скульптура можа з'явіцца ў паўночнай сталіцы Расіі. Яна будзе ўяўляць сабой вялізнага Ісуса Хрыста вышынёй 33 метры. Не выключана, што манумент будзе ўсталяваны на 50-метровым пастаменце — тады культурны аб'ект стане вышэй статуі Хрыста Збавіцеля ў Рыа-дэ-Жанейра, вышыня якога 38 метраў (пастамента — 8 метраў).

Як кажа сам скульптар у інтэрв'ю “Камсамольскай праўдзе”, над праектам ён працаваў амаль 40 гадоў. Улады Пецярбурга прапанавалі ўсталяваць ўсе скульптуры ў Парку 300-годдзя. У парку па адной алеі “пойдуць” адзін за адным мужчыны-ўладары, па іншай — жанчыны-царыцы з чарговага маштабнага праекта Цэрэтэлі “Расейская гісторыя Раманавых” (помнікі членам імператарскай сям'і). Пасля плануецца вызначыць месца і для Хрыста.

Пакуль не ўсе згодныя з такім рашэннем уладаў. Некаторыя актывісты прапаноўваюць усталяваць Ісуса ў Кранштаце, у адным з фартоў.

Паводле: Blog  Fiesta