Анкара спрабуе знайсці альтэрнатыву расійскаму газу

Праект будаўніцтва газаправода паміж Турцыяй і Курдскай аўтаноміяй Паўночнага Ірака магутнасцю 10 млрд кубаметраў газу ў год з'яўляецца спробай Анкары знайсці альтэрнатыву пастаўках энергарэсурсаў з Расіі. 



613.jpg

Такое меркаванне выказаў прафесар кафедры гісторыі Блізкага Ўсходу Універсітэта Хайфы (Ізраіль) Аматзія Барах.

Ён мяркуе, што калі газаправод пройдзе па тэрыторыі Курдскай аўтаноміі, то гэта будзе вельмі выгадным укладаннем у адрозненне ад інвеставання ў праекты ў любой іншай частцы Ірака.

У 2014 годзе Турцыя была адным з найбуйнейшых імпарцёраў расійскага газу, набываючы ў "Газпрома" 27,3 млрд. кубаметраў газу.

Агульны аб'ём спажывання газу ў Турцыі складае 48 млрд кубаметраў.

9 лютага ў Анкары пройдзе тэндэр на будаўніцтва новага газаправода паміж Турцыяй і Курдскай аўтаноміяй Паўночнага Ірака, у якім змогуць прыняць удзел як мясцовыя, так і замежныя кампаніі. Пераможца тэндэру павінен будзе пабудаваць новы газаправод за 720 дзён. Даўжыня газаправода складзе 181,5 км.

Паводле: kasparov.ru