Грэкі страйкуюць супраць скарачэнняў у дзяржаўным сектары

Тысячы грэчаскіх рабочых далучыліся да 24-гадзіннага страйку прафсаюзаў у знак пратэсту супраць планаў урада скараціць працоўныя месцы ў дзяржаўным сектары. Урад павінен прыняць законапраект на гэтым тыдні, каб пачаць атрымліваць 6,8 млрд. еўра крэдыту, каб утрымаць краіну на плаву.



greek_strike.jpg

Міжнародныя крэдыторы Грэцыі запатрабавалі скарачэнняў для таго, каб зацвердзіць апошні транш крэдыту ад сваёй міжнароднай праграмы выратавання, як гэта было ўзгоднена раней у гэтым месяцы. Яны сказалі, што праграма рэформаў Грэцыі рухалася занадта павольна.
Згодна з законапраектам, які паступіць на галасаванне ў парламенце ў сераду, больш за 4000 дзяржаўных служачых, у тым ліку настаўнікаў і мясцовых дзяржаўных служачых, будуць звольненыя ў гэтым годзе, 11 000 грамадзскіх служачых — у 2014 годзе.
Цягам васьмі месяцаў работнікі будуць атрымліваць 75% свайго заробку да пераходу на іншую службу. Але калі яны не будуць пераведзены, яны сутыкнуцца з скарачэннем штатаў.
Папярэднія меры эканоміі скарацілі заробкі і пенсіі ў дзяржаўным сектары.
Сённяшні страйк — чацвёрты ў гэтым годзе — парушыў авіярэйсы, рух чыгуначнага транспарта і бальнічныя паслугі. Тысячы членаў прафсаюзаў і іх прыхільнікаў сабраліся ля будынка парламента ў Афінах, масавая акцыя пратэсту праходзіць таксама ў другім па велічыні горадзе Грэцыі, Салоніках.
Прафсаюзы кажуць, што яны не будуць здавацца без бою. Але ўрад адказвае, што зараз не мае выбару, акрамя як далей праводзіць балючыя змены.
«Мы не супраць рэформы. Мы выступаем супраць адмены цэлых інстытутаў, як муніцыпальная паліцыя і персанал для аховы дзяржаўных школаў», — кажа Костас Аскуніс, лідэр пратэстуючых Цэнтральнага саюза муніцыпалітэтаў.
Узровень беспрацоўя ў Грэцыі дасягнуў 27%, грамадскія хваляванні прывялі да палітычнай нестабільнасці і змялі чатыры розных урада.
Раней у аўторак дэпутаты прагаласавалі за пераслед былога міністра фінансаў Джорджа Папаканстанціну ў сувязі з абвінавачваннямі, што ён падрабіў спіс падазраваных ва ўхіленні ад выплаты падаткаў. Ухіленне ад выплаты падаткаў з'яўляецца адной з асноўных праблем у Грэцыі і адной з асноўных прычын фінансавага крызісу.
bbc.co.uk