Грузавы самалёт з расійскім экіпажам пацярпеў крушэнне ў Паўднёвым Судане

На борце самалёта знаходзіліся пяць членаў экіпажа з Расіі і сем пасажыраў, у катастрофе выжылі толькі двое чалавек, у тым ліку адно дзіця. 



gruz.jpg

Flickr/ Sara

Грузавы самалет з пяццю членамі экіпажа з РФ і сямю пасажырамі пацярпеў крушэнне ў сталіцы Паўднёвага Судана горадзе Джуба, паведамляе выданне South Sudan Tribune.

"На борце грузавога самалета, пацярпелага крушэнне сення ў Джубе, знаходзіліся пяць членаў экіпажа з РФ і сем пасажыраў. Толькі двое выжылі, у тым ліку адно дзіця", — паведаміла выданне ў мікраблогу Twitter.

Самалёт накіроўваўся ў горад Палоч (Paloch). Агенцтва Рэйтэр са спасылкай на відавочцаў інцыдэнту паведамляе, што хваставая частка і іншыя фрагменты самалета раскіданыя ўздоўж берагоў ракі Белы Ніл, перадае "РИА Новости".