Эксперт: Выбух на борце самалёта А321 адбыўся яшчэ да сутыкнення з зямлёй
Пра тое сведчыць вялікая колькасць асобных фрагментаў цел.
![egipet9.jpg egipet9.jpg](/img/v1/news/full/egipet9.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
AFP
Характар пашкоджанняў цел пасажыраў расійскага самалёта А321, які разбіўся 31 кастрычніка ў Егіпце, можа сведчыць за тое, што яшчэ да сутыкнення з зямлёй на борце адбыўся выбух. Такую заяву агенцтву Sputnik зрабіў судмедэксперт, які прымаў удзел у працэдуры агляду.
З-за стану большасці целаў можа спатрэбіцца аналіз ДНК.
На борце самалёта авіякампаніі “Кагалымавія” знаходзіліся 224 чалвекі – 217 пасажыраў і сем членаў экіпажу.