Грузія: Сілавікі разагналі «палатачную акцыю» ля Тбіліскага ўніверсітэта

Сёння раніцай грузінская паліцыя зладзіла аперацыю па разгону акцыі пратэсту апазіцыі «Вярні свой голас» і знішчэнню намётавага гарадка каля Тбіліскага дзяржаўнага ўніверсітэта (ТДУ). Паліцыя выкарыстала вадамёты для разгону акцыі. Афіцыйнай прычынай для разгону МУС Грузіі назвала тое, што пратэстоўцы перакрылі праспект Чаўчавадзе і парушылі свабодны праезд па ім.

Паліцыя шчыльным кардонам ідзе, выцясняючы пратэстоўцаў. 

Паліцыя шчыльным кардонам ідзе, выцясняючы пратэстоўцаў. 

Сілы паліцыі раніцай 19 лістапада выгналі ўдзельнікаў акцыі пратэсту з тэрыторыю вакол першага корпусу Тбіліскага дзяржаўнага ўніверсітэту, якая была заблакаваная пратэстоўцамі з 17 лістапада.

Удзельнікі мітынгу называлі парламенцкія выбары 26 кастрычніка фальсіфікаванымі і патрабавалі перавыбараў. Пратэстоўцы яшчэ ўвечары 17 лістапада разбілі намёты ў цэнтры Тбілісі, ля дзяржаўнага ўніверсітэта.

З тэрыторыі ТДУ прыбраныя намёты пратэстоўцаў. Аўтамабільны рух быў адноўлены. Міліцыя гвалтоўна адцясніла ўдзельнікаў мітынгу на праспэкт Мелікішвілі.

Сілавікі прыбылі на праспект Чаўчавадзэ 19 лістапада каля сямі гадзін раніцы. 

Мяркуючы па кадрах з месца падзеі, у разгоне ўдзельнічалі сотні сілавікоў. У многіх былі закрытыя твары. Таксама на месцы заўважылі вадамёт, аднак спецсродкі супраць пратэстоўцаў не ўжываліся. 

tbilisi_razhon_namjotau_2_2024_11_18.jpg

У МУС Грузіі заявілі, што згодна з законам «Аб сходах і маніфестацыях», не дапускаецца штучнае перакрыцце праезнай часткі транспарту, калі да гэтага не вымушае вялікая колькасць удзельнікаў сходу.

Як адзначылі ў МУС, удзельнікам мітынгу было дадзена дастаткова часу для выказвання свайго меркавання і пратэсту, таму для аднаўлення руху транспарту, нармальнай працы камунальнай гаспадаркі і забеспячэння звыклага рытму жыцця грамадзян удзельнікаў мітынгу заклікаюць вызваліць плошчу ад намётаў.

hruzija_pratesty_2024_11_19.jpg

Сілавікі адціснулі частку пратэстоўцаў на праспект Мелікішвілі, дзе адбылося некалькі жорсткіх затрыманняў. Карэспандэнт Paper Kartuli паведаміў, што ў выніку пацярпелі як мінімум тры чалавекі. Дакладная колькасць затрыманых і пацярпелых на гэты момант невядомая.

Лідары апазіцыі адмовіліся спыніць акцыю.

«Мабільны пратэст» абвясцілі лідары апазіцыі ў Тбілісі

Паводле арганізатара акцыі пратэсту, аднаго з лідараў «Кааліцыі за перамены» Ніка Мелія, акцыі пратэсту працягнуцца.

«Мы вызвалім гэтую краіну ад іх без прымянення сілы. Гэта Грузія, гэта Еўропа, гэта не Расія. Як доўга яны мусяць катаваць свабодалюбных людзей?!» — заявіў СМІ Ніка Меліа.

hruzija_silaviki_2024_11_19.jpg

Да ўдзельнікаў акцыі звярнуўся лідар апазіцыйнай партыі «Стратэгія Агмашэнебелі» Гіоргі Вашадзэ: «Працягваем рухацца, трымаем дыстанцыю ад паліцыі, ні ў якім разе не ўступаем з імі ў канфрантацыю і не даем ім падставы для затрыманняў». 

На гэты момант затрыманыя прынамсі пяць чалавек, у тым ліку аператар апазіцыйнага канала «Мтавары» Сергі Барамідзэ і сябра апазіцыйнай партыі «Ахалі» Саба Схвітарыдзэ. Аднак агульная колькасць затрыманых і пацярпелых ад дзеянняў паліцыі пакуль не вядомая.

tbilisi_razhon_namjotau__2024_11_18.jpg

Паліцыя: «Людзі патрабавалі расчысціць дарогу» 

Намеснік кіраўніка патрульнай паліцыі назваў прычыну разгону пратэстоўцаў ля першага корпуса Тбіліскага дзяржаўнага ўніверсітэта ў раёне Вака. 

«Шмат паведамленняў было атрымана праз 112… Паверце. Не магу назваць колькасць, але шмат. Па-мойму, 50-100. Людзі патрабавалі расчысціць дарогу, яна была паралізаваная цягам двух дзён. Людзі не маглі паехаць на працу», — заявіў ён. 

tbilisi_namjoty_2_2024_11_18.jpg

Са слоў паліцыянта, сілавікі «абараняюць правы ўсіх — і гэтых людзей, і грамадзян». Ён таксама сказаў, што паліцыянты далі мітынгоўцам час для вызвалення тэрыторыі. 

«Вядома, [дарога] была перакрытая штучна. Было недастаткова людзей для перакрыцця, недастаткова, каб паралізаваць горад», — сказаў Бухрадзэ. 

Паводле www.radiotavisupleba.gepaper Kartuliwww.ekhokavkaza.com