Гуманітарны канвой ці ваеннае ўварванне?

Уладзімір Пуцін у тэлефоннай размове са старшынёй Еўракамісіі Жазэ Мануэлем Барозу заявіў, што расійскі бок сумесна з прадстаўнікамі Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа накіроўвае на Украіну гуманітарны канвой.



20140812_ala_gumanit_kolonna_t.jpg

У той жа час генеральны сакратар NАТO Андэрс Фог Расмусен лічыць верагодным пачатак расійскага ўварвання на Украіну:  "Існуе высокая верагоднасць. Мы назіраем, як Расія распрацоўвае наратыў і падставу для такой аперацыі пад выглядам гуманітарнай аперацыі. І мы назіраем канцэнтрацыю ўзброеных сілаў, якія могуць быць задзейнічаны ў падобнай супрацьзаконнай ваеннай аперацыі на Украіне".

Раней на брыфінгу прадстаўнік СНБА Украіны прывёў дадзеныя аб нарошчванні Расіяй ўзброеных сіл на мяжы з Украінай: "Па стане на 11 гадзін сёння ў памежных раёнах з Украінай сканцэнтравана 45 000. Групоўка ўзброеных сіл і ўнутраных войскаў Расійскай Федэрацыі".

СНБА раіць мірным жыхарам у зоне баявых дзеянняў, "як мага менш знаходзіцца на вуліцах, схавацца ў бамбасховішчы".

У сваю чаргу ўзброены сепаратысты заявілі пра гатоўнасць да контрнаступлення.

Раней украінскія ваенныя заявілі аб пераходзе да фінальнай стадыі данецкай аперацыі. Напярэдадні ім удалося адрэзаць адна ад адной Данецкую і Луганскую групоўкі баевікоў.

Паводле euronews