280 расійскіх КамАЗаў ідуць ва Украіну з гуманітарнай дапамогай

Аўтакалона выехала з Падмаскоўя. Грузавікі вязуць прадукты харчавання, медыкаменты і пітную ваду — агулам 2 тысячы тон гуманітарнага грузу.



kamazy_1208.jpg

Фота з сацыяльных сетак

Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў паведаміў, што дэталі гэтай гуманітарнай місіі узгоднены з кіраўніцтвам Украіны.

Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа пагадзіўся на ўдзел у гуманітарнай аперацыі, але запытаў у Расіі дэталі па гуманітарнай дапамозе ўсходнім рэгіёнам Украіны. Арганізацыя зазначыла, што павінна валодаць усімі дэталямі да пачатку гуманітарнай аперацыі.

Раней прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў падкрэсліў, што ў пастаўках гуманітарнай дапамогі з боку Расіі вайскоўцы прымаць удзелу не будуць, перадае РБК.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін напярэдадні ў тэлефоннай размове са старшынёй Еўракамісіі Жазэ Мануэлем Барозу паведаміў пра так званы "гуманітарны канвой". У сваю чаргу Барозу перасцярог Пуціна ад ваенных дзеянняў на Украіне пад гуманітарнай нагодай.


euroradio.fm