Рышард Чарнецкі не выключае, што расейцы ўвойдуць ва Украіну

Намеснік кіраўніка Адміністрацыі ўкраінскага прэзідэнта Валеры Чалы заявіў, што Украіна не прапусціць расійскую дапамогу, калі яна будзе суправаджацца вайскоўцамі. 



d262acf1_c009_41b7_8dc4_8aa586a633a1_w640_r1_s_cx0_cy13_cw0.jpg

Канвой з амаль трохсот расійскіх грузавікоў вырушыў ва Украіну ўчора раніцай.

Еўрадэпутат Рышард Чарнецкі не выключае, што расейскія вайскоўцы ўсё ж увойдуць ва Украіну:

— Гэта сцэнар, які не трэба выключаць, таму Захад павінен думаць, што зрабіць, калі гэты гуманітарны канвой будзе абстраляны, бо абстрэл будзе нагодай для ўварвання. Што тады Захад — Еўразвяз, ЗША, павінны зрабіць, якія санкцыі павінны быць уведзены? Напрыклад, выключэнне з Рады Еўропы ці з АБСЕ.

Украінскія і заходнія афіцыйныя асобы выказалі заклапочанасць тым, што Расія можа выкарыстаць гуманітарную дапамогу як падставу для адпраўкі войскаў ва Усходнюю Украіну, дзе ўрадавыя сілы вядуць барацьбу з прарасейскімі сепаратыстамі.

Беларускае Радыё Рацыя