Ілан Маск расказаў пра напад хакераў з Расіі на сетку Starlink
Супрацьдзеянню атацы займаюцца спэцслужбы ЗША і Эўропы, паведамляе Свабода.
Спадарожнікавая сетка Starlink на фоне вайны Расеі і Ўкраіны зазнала масаваныя кібэратакі з боку расейскіх хакераў. Пра гэта паведаміў заснавальнік кампаніі Ілан Маск. Так ён пракамэнтаваў напад на спадарожнікавую кампанію Viasat на самым пачатку расейскага збройнага ўварваньня.
Камплекты сыстэмы Viasat, па ўсёй верагоднасьці, Украіне перадавалі Злучаныя Штаты. Сам Маск таксама займаецца пастаўкамі Кіеву абсталяваньня для спадарожнікавага інтэрнэту. Гэты тып сувязі актыўна выкарыстоўваецца ва ўкраінскім войску для камунікацыі ў цяжкадаступных месцах.
Па дадзеных СМІ, хакеры атакавалі наземную інфраструктуру Viasat, а ня сам спадарожнік. Але ў выніку тысячы людзей — як у самой Украіне, гэтак і ў краінах Эўразьвязу — страцілі доступ у інтэрнэт. У некаторых рэгіёнах Нямеччыны пастаўшчыкі паслугаў дагэтуль спрабуюць замяніць пацярпелыя мадэмы і абнавіць праграмнае забесьпячэньне.
Атакай займаюцца спэцслужбы ЗША і Эўропы.
Расьсьледаваньне Forbes паказала, што за нападам сапраўды можа стаяць Расея, якая мае праблемы з сувязьзю і сыстэмамі цэлеўказаньня.