Сенат Чэхіі прызнаў генацыдам ваенныя злачынствы Расіі ва Украіне
Раней, 10 траўня, падобную рэзалюцыю прыняў парламент Літвы.
![5b912eccac226_chehiya_ukraina.jpeg 5b912eccac226_chehiya_ukraina.jpeg](/img/v1/images/5b912eccac226_chehiya_ukraina.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Сенат Чэхіі пастанавіў лічыць генацыдам ваенныя злачынствы Расіі ва Украіне і заклікаў урад працягваць пастаўкі туды цяжкіх узбраенняў.
У пастанове сказана, што Сенат рашуча асуджае жорсткую агрэсіўную вайну Расіі супраць Украіны, падчас якой груба парушаюцца міжнародныя канвенцыі.
Асобным пунктам у дакуменце асуджаюцца шматлікія ваенныя злачынствы расійскіх войскаў у Бучы, Ірпені, Барадзянцы і Марыупалі і злачынствы на этнічнай глебе ў цэлым, уключаючы масавыя пакаранні, катаванні і згвалтаванні, якія з'яўляюцца "праявай генацыду супраць украінскага народа".
Раней, 10 траўня, падобную рэзалюцыю прыняў парламент Літвы.