Siemens сыходзіць з Расіі

Праз вайну ва Украіне з Расіі Siemens сыходзіць. І згортвае усю сваю вытворчасць.

simens.jpg

Нямецкі канцэрн заявіў пра тое, што сыходзіць з расійскага рынку праз вайну ва Украіне. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні кампаніі.

"Siemens пакіне расійскі рынак у выніку вайны ва Украіне. Кампанія пачала працэдуру спынення сваёй вытворчай дзейнасці і ўсёй вытворчай дзейнасці", — заявілі там.

На Расію прыпадае каля 1% усіх продажаў канцэрну, але гэтая кампанія прысутнічае ў Расіі з 1852 года. У XIX стагоддзі яна атрымлівала ў Расіі больш 80% ад агульнага даходу, у асноўным за кошт пракладкі і абслугоўвання тэлефонных ліній. Брат заснавальніка кампаніі Вернера фон Сіменса Карл у 1859 годзе прыняў расійскае падданства і пасяліўся ў краіне, адзначае FT.

У СССР і падчас халоднай вайны Siemens захоўваў толькі невялікую прысутнасць, якая пачала пашырацца пасля распаду Савецкага Саюза. У 2011 годзе кампанія адкрыла штаб-кватэру ў Маскве. У галаўной кампаніі канцэрна ў Расіі ТАА "Сіменс" працуе каля 2,7 тысяч супрацоўнікаў, абарот у 2020 фінансавым годзе склаў €723 млн, нагадвае РБК