Германія зможа перажыць зіму без расійскага газу

Намеснік кіраўніка ўрада Германіі мяркуе, што краіна здолее абысціся без газу з РФ, калі цалкам запоўніць сховішчы і пачне эканоміць энергію. "Эканомія — важны інструмент супраць Пуціна", — адзначыў Роберт Хабек.

Фота з сайта www.inform.kz

Фота з сайта www.inform.kz

Германія магла б ужо гэтай зімой абысціся без паставак расійскага газу, мяркуе намеснік канцлера Германіі, міністр эканомікі краіны Роберт Хабек, паведамляе непажаданае ў Беларусі нямецкае радыё.

"Калі мы да канца года цалкам запоўнім сховішчы, калі два з чатырох арандаваных намі плывучых танкеры для звадкаванага прыроднага газу (ЗПГ) будуць падлучаныя да сеткі і калі мы будзе сур'ёзна эканоміць энергію, то ў выпадку спынення паставак газу з Расіі мы маглі б сяк-так перажыць зіму", — заявіў Хабек у інтэрв'ю выданню Wirtschaftswoche, што было апублікаванае ў сераду, 12 траўня.

Ён зноў заклікаў суграмадзян эканоміць энергію.

"Скарачэнне спажывання — гэта альфа і амега у выпадку з газам. Калі ў бліжэйшыя два гады зэканоміць у прамысловасці і прыватных хатніх гаспадарках дзесяць працэнтаў, то гэта будуць вырашальныя працэнты, каб не аказацца ў крызіснай сітуацыі. Дапамагаць павінны ўсё. Узмацненне эканоміі — сур'ёзны інструмент супраць Пуціна", — сказаў кіраўнік мінэканомікі ФРГ.