Ірак прыпыняе ўсе пасажырскія рэйсы ў Беларусь на нявызначаны тэрмін
Ірак прыпыняе ўсе пасажырскія рэйсы ў Беларусь на нявызначаны тэрмін. Самалёты з Багдаду ў Мінск будуць лётаць — але толькі для таго, каб павезці іракцаў на радзіму. Пра гэта паведамляе Упраўленне грамадзянскай авіяцыі Іраку на сваёй старонцы ў Facebook.

"У адпаведнасці з распараджэннямі ўрада Упраўленне грамадзянскай авіяцыі Ірака аб'яўляе аб прыпыненні ўсіх рэйсаў з Ірака ў Мінск з авіякампаніяй "Іракскія авіялініі" або іншымі нацыянальнымі перавозчыкамі да далейшага паведамлення", — гаворыцца ў паведамленні.
"Рэйсы з Беларусі будуць дазволеныя толькі для вяртання іракскіх грамадзян, — гаворыцца ў заяве іракскага ведамства. — Гэтыя самалёты будуць вылятаць з Ірака без пасажыраў".
zerkalo.io