Улады Літвы выплацяць па 300 еўра нелегальным мігрантам, якія пагадзіліся вярнуцца на радзіму

Нелегальныя мігранты з краін Блізкага Усходу і Афрыкі, якія трапілі ў Літву праз Беларусь, і якія пагодзяцца вярнуцца дадому, атрымаюць ад літоўскіх уладаў матывацыйную выплату. Пра гэта ў эфіры Радыё LRT паведаміла дырэктар Дэпартамента міграцыі пры МУС Літвы Эвеліна Гудзінскайтэ.

_2veldg7g_1.jpeg


"У аэрапорце перад пасадкай у самалёт гэтым асобам наяўнымі будзе ўручана аднаразовая дапамога ў памеры 300 еўра", — сказала Эвеліна Гудзінскайтэ.
Выплату можна будзе атрымаць толькі аднойчы. Калі мігрант зноў апынецца ў Літве, прэтэндаваць на атрыманне дапамогі ён не зможа.
Нагадаем, з пачатку гэтага года на літоўска-беларускай мяжы затрымалі 4112 мігрантаў, гэта ў 50 разоў больш, чым за ўвесь 2020 год.
З 3 жніўня Літва вяртае ў Беларусь нелегальных мігрантаў, якіх затрымліваюць на агульнай мяжы. Дзякуючы гэтаму колькасць выяўленых мігрантаў у Літве рэзка ўпала. У сераду літоўскія памежнікі затрымалі 19 чалавек, а выправадзілі больш за 300 мігрантаў. У чацвер — усяго 2 мігранта, у пятніцу — 0.
Некаторыя з тых мігрантаў, хто не змог трапіць з Беларусі ў Літву, паляцелі на радзіму — у пятніцу ў Мінск за імі прылятаў борт авіякампаніі Iraqi Airways.

Паводле zerkalo.io