Міністр: Ірак не нясе адказнасці за міграцыйны крызіс

«Cеткі гандлю людзьмі знаходзяцца не ў Іраку, а ў Беларусі», — заявіў сёння міністр транспарту Ірака Насэр Аль-Шыблі.

ef2cd5ae189465d19fc45c996e589.jpeg

Напружанне на мяжы Беларусі і Літвы, звязанае з іракскімі мігрантамі, расце. Усе бакі каментуюць сітуацыю, у тым ліку Ірак.
«Прыпыненне палётаў у Беларусі з'яўляецца добрым папярэднім рашэннем, паколькі Ірак жадае будаваць добрыя адносіны з краінамі Еўрасаюзу», — сказаў іракскі міністр у эфіры мясцовага ТБ.
Міністр дадаў, што іракцы ў Беларусь ляцяць не толькі з Багдаду, але і з Турцыі, а таксама Ірану, таму рашэнне прыпыніць палёты не вырашыць праблемы. Ён упэўнены, што Ірак не нясе адказнасці за міграцыйны крызіс.