«Ісламская дзяржава» распаўсюдзіла відэа з пакараннем смерцю эфіёпскіх хрысціян
Тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава» ў нядзелю, 19 красавіка, распаўсюдзіла відэа меркаванага забойства каля 30 эфіёпскіх хрысціянаў у Лівіі. Пра гэта паведамляе Reuters.

Агенцтва патлумачыла, што не ў стане праверыць сапраўднасць відэа. У роліку хрысціян паказваюць у выглядзе крыжакоў, якія забіваюць мусульман. Затым у кадр трапляюць 15 абезгалоўленых целаў на пляжы і яшчэ прыкладна столькі ж расстраляных чалавек у лесе.
Тэрарыстычная арганізацыя «Ісламская дзяржава» абвясціла халіфат на захопленых тэрыторыях Сірыі і Ірака. Баевікі ІД рэгулярна выкладваюць у інтэрнэт відэа распраў са сваімі супернікамі.