Тэракт у Афганістане: дзесяткі загінулых (ВІДЭА)
Радыкальная групоўка "Ісламская дзяржава" ўзяла на сябе адказнасць за выбухі ў горадзе Джалалабад на ўсходзе Афганістана. Загінулі, па меншай меры, 35 чалавек, больш за 100 атрымалі раненні.

Па інфармацыі агенцтва "Пажвак", адзін з выбухаў адбыўся недалёка ад аддзялення банка, дзе сабралася шмат людзей. Іншы прагрымеў ля будынка дэпартамента інфармацыі і культуры.
Дзесяткі пацярпелых былі дастаўлены ў бальніцу, стан многіх ацэньваецца як крытычны. Лекары звярнуліся да насельніцтва з просьбай здаваць кроў для пацярпелых.
У студзені кіраўніцтва групоўкі "Ісламская дзяржава" абвясціла аб стварэнні так званага эмірата Хорасан, у склад якога ўвайшлі Афганістан, Пакістан, Індыя і Бангладэш.