Ісламскі тэрарызм: 27 забітых у Тунісе, у Кувейце — 23, у Самалі — 30, і 146 — у Кабані ў Сірыі
Цэлую серыю тэрактаў правялі сёння ва ўсім свеце ісламскія тэрарысты.
Драматычныя падзеі разгарнуліся на туніскім курорце Сус. Тэрарысты з аўтаматамі напалі тут на два поўныя турыстаў гатэлі. Яны расстралялі 27 чалавек. Сярод ахвяраў пераважна брытанцы, немцы і
тунісцы. Сілам бяспекі ўдалося знішчыць тэрарыстаў у перастрэлцы.
Паводле тэлеканала «Аль-Джазіра», у выніку тэракту ў Кувейце памерлі як мінімум 24 чалавекі. У сваю чаргу спадарожнікавы тэлеканал «Аль-Хадас» ацэньвае
колькасць загінулых у 23 чалавекі. Адказнасць за напад узялі на сябе баевікі тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава».
Выбух у мячэці Эль-Кувейта адбыўся 26 чэрвеня ў момант пятнічнай малітвы. Выбуховае прыстасаванне прывёў у дзеянне тэрарыст-смяротнік. Для багатага нафтай эмірата падобны напад з'яўляецца
першым у такім родзе.
Таксама ў выніку нападу ісламістаў у Самалі загінулі не менш за 30 чалавек. Колькасць загінулых у выніку нападу баевікоў групоўкі «Аш-Шабаб» на базу кантынгенту Афрыканскага
саюза ў самалійскім горадзе Лега склала не менш за 30. Па ўдакладненых дадзеных, тэрарыст-смяротнік накіраваў у вароты базы начынены выбухоўкай аўтамабіль, пасля чаго паміж яго саўдзельнікамі і
вайскоўцамі завязалася перастрэлка.
Сёння раней стала таксама вядома пра напад ісламіста на завод у Францыі, дзе загінулі два чалавекі.
Самы ж страшны вынік даў напад Ісламскай Дзяржавы на курдскі горад Кабані на поўначы Сірыі. У горадзе і суседніх вёсках загінула 146 чалавек.
Паводле "Нашай Нівы"