Прыхільнікі ІД напалі на завод у Францыі і абезгаловілі чалавека

У горадзе Сэн-Кантэн-Фалаўе на ўсходзе Францыі быў здзейснены напад на завод звадкаванага газу. У выніку нападу адзін чалавек быў забіты і яшчэ па меншай меры адзін паранены.



islamskaja_dziazzhava.jpg

Французскія СМІ паведамляюць пра тое, што на тэрыторыі завода было знойдзена абезгалоўленае цела, а побач з ім ісламісцкіх сцяг.
Па паведамленнях неафіцыйных крыніц у паліцыі, тых, хто нападаў было двое, яны заехалі на тэрыторыю завода на аўтамабілі са сцягам з надпісамі па-арабску. Пасля таго, як аўтамабіль урэзаўся ў цыстэрну з газам, адбыўся выбух.
Напад быў здзейснены каля 10 раніцы па мясцовым часе. Адзін з тых, хто нападаў,, затрыманы. Паведамляецца, што ў тых, хто нападаў былі невялікія выбуховыя прылады.
У Францыі распачатае расследаванне здарэння. Пракурор па антытэрарыстычных справах паведаміў, што расследаванне вядзецца ў дачыненні да "групы асоб", якія ўчынілі напад на завод. Прэм'ер-міністр Мануэль Вальс загадаў павялічыць меры бяспекі установаў у наваколлях Ліёна. Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд пакідае саміт ЕС у Бруселі і вяртаецца ў Францыю.
Паводле рускай службы Бі-бі-сі