Яцанюк абвясціў аб адстаўцы
Пра гэта прэм'ер заявіў у сваім звароце, які быў апублікаваны ў эфіры 10 красавіка.
Яцанюк заявіў, што складае абавязкі прэм'ер-міністра.
«Парламенцкая фракцыя Блока Пятра Парашэнкі вылучыла на пасаду кіраўніка ўрада Уладзіміра Гройсмана (спікер ВР — УП). Зрабіўшы ўсё для стабільнасці і пераемнасці курсу, заяўляю пра рашэнне перадаць абавязкі кіраўніка ўрада Украіны», — заявіў Яцанюк.
«З сённяшняга дня бачу свае задачы шырэй, чым паўнамоцтвы кіраўніка ўрада: новае выбарчае заканадаўства, канстытуцыйная рэформа, судовая рэформа, кааліцыйны кантроль за курсам новага ўрада, міжнародная падтрымка Украіны і яе сяброўства ў ЕС і НАТА — частка маёй праграмы», — заявіў Яцанюк.
«Мы пазбавіліся наменклатурнай няроўнасці, захавалі ўкраінскую эканоміку ад дэфолту, пачалі маштабныя структурныя змены і зрабілі ўсё для незваротнасці еўрапейскага выбару. Нягледзячы на вайну, стварылі ўмовы для эканамічнага аднаўлення», — заявіў Яцанюк, кажучы пра працу свайго Кабміна.
Таксама Яцанюк папрасіў НФ падтрымаць яго рашэнне і адзначыў, што "Народны фронт" застаецца ў кааліцыі.
Ён дадаў, што «рэйтынг — справа пераменная», а фракцыя "Народнага фронту" напрацягу двух гадоў «прадэманстравала адзінства, адказнасць за слова і здольнасць прымаць складаныя рашэнні, дзейнічалі адкрыта і не змагаліся супраць саюзнікаў».
Паводле "Украінскай праўды"