Як зразумець, што адбываецца на выбарах прэзідэнта ЗША. Простае тлумачэнне

Усё яшчэ не можаце зразумець, што адбылося на выбарах прэзідэнта ЗША? Медуза падрыхтавала максімальна кароткае тлумачэнне.

Фота eer.ru

Фота eer.ru


Участкі ў ЗША зачыніліся суткі таму, але пераможца прэзідэнцкіх выбараў па-ранейшаму невядомы. Да вечара 4 лістапада (па Маскве) у Байдэна — 227 галасоў выбаршчыкаў, у Трампа — 213. Але для перамогі кожнаму з іх патрабуецца 270 галасоў.
Каб высветліць, хто стане наступным прэзідэнтам, трэба дачакацца вынікаў галасавання яшчэ ў васьмі штатах, дзе размяркоўваюцца галасы астатніх 98 выбаршчыкаў. Гэтых дадзеных няма, таму што на Алясцы вельмі павольна лічаць (хоць Трамп пераможа там амаль дакладна) — а яшчэ ў сямі штатах разрыў паміж кандыдатамі настолькі малы, што нават нягледзячы на тое, што там апрацавалі амаль усе бюлетэні, усё яшчэ незразумела, хто перамог. Яшчэ адна праблема падліку: з-за ковіда многія амерыканцы галасавалі па пошце — і бюлетэні, адпраўленыя 3 лістапада, яшчэ не паспелі дайсці да выбаркамаў.
Так што імя новага прэзідэнта ЗША наўрад ці стане вядома раней чацвярга, 5 лістапада (а можа быць, гэта здарыцца нават пазней). Зараз здаецца, што Байдэн усё-ж пераможа — з невялікай перавагай.