Пакуль што на выбарах ЗША перамагае Байдэн (абнаўляецца)
У ЗША завяршылася галасаванне на прэзідэнцкіх выбарах. Апошнім у аўторак, у 20.00 па мясцовым часе (9.00 па мінскім часе), зачыніўся выбарчы ўчастак у пасёлку Ад'як на Алеўцкіх выспах, у самым заходнім населеным пункце ЗША з насельніцтвам каля 300 чалавек.
ABC, NBC і CNN удакладнілі звесткі: Байдэн — 224 галасоў, Трамп-213. Дзеючы прэзідэнт перамог у адным з ключавых Штатаў — Тэхасе.
"Мы далёка наперадзе, але яны спрабуюць скрасці выбары. Мы ніколі не дамо ім гэтага зрабіць. Нельга падаваць бюлетэні пасля закрыцця ўчасткаў для галасавання!», — напісаў Трамп у твітары.
Тым часам BBC паведамляе, што долар на адкрытых таргах на азіяцкіх біржах умацаваўся. Гэта паказвае на тое, што трэйдары вераць у перамогу Трампа, бо мяркуецца, што адміністрацыя Байдэна будзе марнаваць больш грошай на сацыяльныя праекты, а таксама прыме больш жорсткія меры па барацьбе з каронавірусам, якія могуць негатыўна адбіцца на эканоміцы.