Японія выдзяліць Украіне крэдыт
Японія вырашыла выдзеліць Украіне фінансавую дапамогу ў памеры 1,5 мільярды долараў.
Японія вырашыла выдзеліць Украіне фінансавую дапамогу ў памеры 1,5 млрд. долараў. Пра гэта прэм'ер-міністар Японіі Сандза Абэ заявіў у Гаазе падчас саміту па ядзернай бяспецы. Токіа акажа эканамічную падтрымку Украіне пры ўмове, што паміж Кіевам і МВФ будуць дасягнуты дамоўленасці аб правядзенні неабходных рэформаў.
З 1,5 млрд. долараў крэдыту, якія Японія гатовая выдзеліць Украіне, 1,1 млрд. будуць прадастаўлены па нізкай працэнтнай стаўцы.
Нагадаем, 17 сакавіка Японія заявіла аб непрызнаньні рэфрэндуму, праведзенага ў Крыме. Таксама з-за Крыму Японія замарозіла перамовы з Масквой па спрашчэньні візавага рэжыму.