Сілавікі стралялі па Майдану ў крэдыт. Дакумент
Дзяржказначэйства, па плацежным даручэнні МУС, завінавацілася ДНВА "Форт" за вырабленую і пастаўленую прадукцыю 18 431 000 грыўняў, паведамляе ўкраінская "Эканамічная праўда".
Пра гэта гаворыцца ў звароце Дзяржаўнага навукова-вытворчага аб'яднання "Форт" МУС Украіны: "Па стане на 13.03.2014 года ў Дзяржказначэйстве Украіны застаюцца без аплаты плацежныя дакументы на суму 18 431 000 грыўняў" (амаль 1,8 мільёна долараў — НЧ)
Паводле паведамлення, КНВО "Форт" на сённяшні дзень вычарпала ўсе свае ўнутраныя фінансавыя рэсурсы.
Нагадаем, КНВО "Форт" МУС спецыялізуецца на распрацоўцы і серыйным вырабе стралковай зброі, боепрыпасаў да яе і спецсродкаў для патрэб сілавых структур.