Камандзір ВМС Германіі пайшоў у адстаўку пасля заяваў пра Крым

Афіцыйнае паведамленне Міністэрства абароны Германіі чакаецца ў бліжэйшы час.

satellite_picture_of_crimea__terra_modis__05_16_2015.jpg

Камандзір ВМС Германіі Кай-Ахім Шэнбах пайшоў у адстаўку пасля скандальных сцверджанняў аб тым, што акупаваны Расіяй Крым ніколі не вернецца ва Украіну.
Афіцыйнае паведамленне Міністэрства абароны Германіі чакаецца ў бліжэйшы час. Пра адстаўку Кая-Ахіма Шэнбаха ўжо паведамілі са спасылкай на крыніцы нямецкія выданні Bild і FAZ.
Як паведамляюць журналісты, 56-гадовы віцэ-адмірал пакідае вайсковую службу, афіцыйна па ўласным жаданні. 22 студзеня ён падаў заяву аб адстаўцы міністру абароны, які задаволіў яго просьбу.
Таксама Шэнбах заявіў, што Украіна не можа адпавядаць крытэрам сяброўства ў NATO. МЗС Украіны выклікаў амбасадара Германіі пасля такіх выказванняў шэфа ВМС, падкрэсліваючы катэгарычную непрымальнасць падобных выказванняў. Таксама ў МЗС нямецкаму дыпламату выказалі глыбокае расчараванне Кіева пазіцыяй нямецкага ўрада адносна непрадастаўлення Украіне абарончай зброі.
У ведамстве адзначылі, што Украіна спадзяецца на далейшую больш актыўную пазіцыю Германіі ў падтрымцы, ва ўмацаванні абароназдольнасці Украіны супраць пагрозы шырокамаштабнага расійскага ўварвання, выкарыстанні іншых эфектыўных сродкаў стрымлівання для забеспячэння бяспекі ў Еўропе.
16 студзеня 2022 года, перад візітам міністра замежных спраў Германіі Анналены Бэрбак у Кіеў, Украіна ў чарговы раз заклікала афіцыйны Берлін даць зброю, заявіў амбасадар Украіны ў Германіі Андрэй Мельнік. Аднак Бэрбак пасля візіту заявіла, што Германія не змяніла сваёй пазіцыі і будзе падтрымліваць Украіну дыпламатыяй, а не зброяй.